Белорусский портал в Казахстане

Даследчыкі ўзламалі смартфон праз YouTube



Пра гэта паведамляе ZDNet.

Каманда даследчыкаў з каліфарнійскага універсітэта Берклі сумесна з навукоўцамі з Джорджтаунскага ўніверсітэта (акруга Калумбія) распрацавалі сродак для ўзлому мабільнай прылады з дапамогай галасавых каманд, убудаваных у відэа на YouTube. 

На афіцыйнай вэб-старонцы праекта даследчыкі сцвярджаюць, што схаваныя галасавыя каманды, якія выкарыстоўваюцца для ўзлому дэвайса, «няўлоўныя для чалавечага вуха, але ўспрымаюцца мабільнымі прыладамі».

Стаць ахвярай такога нападу досыць проста - трэба паглядзець відэаролік на YouTube. Зусім няважна, на якой менавіта прыладзе будзе прайграны шкоднасны ролік: смартфон, ПК, планшэт ці тэлевізар - каманды будуць успрыняты галасавымі памочнікамі на мабільнай прыладзе - Google Now або Siri.

Такія хакерскія напады могуць дазволіць зламыснікам загрузіць і ўсталяваць шкоднасныя праграмы, а таксама ўнесці змены ў параметры і канфігурацыю прылады, што можа прывесці да парушэння нармальнага функцыянавання смартфона.

Звязда, 12 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/137/36288
Текущая дата: 07.10.2024