Такое меркаванне выказаў прафесар, загадчык кафедры планавання навакольнага асяроддзя Брандэнбургскага тэхналагічнага ўніверсітэта, прадстаўнік Інстытута кіравання спадчынай (Германія) Майкл Шміт.
Майкл Шміт адзначыў, што праспект з`яўляецца найбольш важнай вуліцай беларускай сталіцы з пункту гледжання архітэктуры XX стагоддзя перыяду сацыялізму. Ці будзе праспект беларускай сталіцы прэтэндаваць на намінацыю ў спіс ЮНЕСКА самастойна, ці ў складзе транснацыянальнай серыйнай намінацыі, яшчэ трэба будзе абмяркоўваць.
Папярэдне прапанова экспертаў па ўключэнні ў транснацыянальную серыйную намінацыю датычылася Карл-Маркс-алеі як галоўнай сацыялістычнай вуліцы ва Усходнім Берліне, праспекта Незалежнасці ў Мінску, Крашчаціка ў Кіеве, Маскоўскага праспекта ў Харкаве, вуліцы Маршалкоўскай у Варшаве.
На працягу двух дзён, 16 і 17 верасня, эксперты з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Германіі на навукова-практычным семінары ў Мінску абмяркуюць канцэпцыю будучай намінацыі, якая мае папярэднюю назву "Сацыялістычная пасляваенная архітэктура ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы", вызначаць, якія зоны галоўных магістралей у кожным з гарадоў, якія тэрыторыі архітэктурных ансамбляў могуць быць уключаны ў намінацыю.
Спецыялісты сфарміруюць патрабаванні для падрыхтоўкі намінацыі, складуць план супрацоўніцтва. А ўжо ў лістападзе гэтага года ў беларускай сталіцы пройдзе другая сустрэча экспертаў, на якой плануецца абмеркаванне канчатковага варыянта канцэпцыі, зацвярджэнне плана работы над файлам. Тады ж з`явіцца вызначанасць па складзе намінацыі, яе геаграфічным прадстаўнiцтве, адзначыў эксперт.
Як дадала начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч, праспект Незалежнасці ў Мінску раней быў уключаны ў папярэдні пералік прэтэндэнтаў на намінацыю ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусі.
Аднак пазней з-за камерцыйных пабудоў праспект было вырашана выключыць з ліку патэнцыяльных намінантаў. Тым не менш у кастрычніку 2015 года нямецкія эксперты, прадстаўнікі Інстытута кіравання спадчынай (Германія), прааналізавалі беларускі папярэдні спіс намінацый для ўключэння ў сусветную спадчыну. Яны адзначылі недахопы гэтых намінацый, магчымасці і перспектывы іх развіцця, унеслі прапановы па стварэнні новых намінацый. Тады ж былі выпрацаваны рэкамендацыі па падрыхтоўцы транснацыянальнай серыйнай намінацыі для Спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, прысвечанай сацыялістычнай пасляваеннай грамадзянскай архітэктуры ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Паводле слоў Алы Сташкевіч, эксперты лічаць гэту намінацыю перспектыўнай, паколькі ў Спісе Сусветнай спадчыны архітэктуры ХХ стагоддзя сёння ўдзелена не так шмат увагі.
Семінар праводзіцца Міністэрствам культуры Беларусі, Інстытутам культуры Беларусі і фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" у супрацоўніцтве з універсітэтам Котбус-Зенфтэнберг (BTU CS, ФРГ) і Інстытутам кіравання спадчынай пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міжнароднага дэпартамента.
16 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/137/37000
Текущая дата: 28.12.2024