Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны аэрапорт Мінск папярэджвае пра абмежаванні авіякампаній на перавозку смартфонаў Samsung Galaxy Note 7



Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце аэрапорта.

"У сувязі з інцыдэнтамі, звязанымі з тэлефонамі Samsung Galaxy Note 7, многія авіякампаніі абмежавалі перавозку тэлефонаў гэтага тыпу. Гэта зроблена для забеспячэння бяспекі пасажыраў падчас палёту".

Каб пазбегнуць непаразуменняў падчас рэгістрацыі на рэйс і перадпалётнага надгляду нацыянальны аэрапорт просіць загадзя ўдакладняць інфармацыю аб правілах перавозкі тэлефонаў Samsung Galaxy Note 7 на афіцыйных сайтах авіякампаній, рэйсамі якіх пасажыры будуць падарожнічаць, альбо ў прадстаўнікоў авіякампаній.

2 верасня паўднёвакарэйскі вытворца электронікі Samsung Electronics абвясціў аб глабальным адкліканні смартфонаў новай мадэлі Galaxy Note 7 з-за выяўленых дэфектаў акумулятараў, якія могуць прывесці да ўзгарання прылад і выбуху падчас зарадкі.

9 верасня Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША папрасіла пасажыраў не карыстацца Galaxy Note 7, у прыватнасці не зараджаць прыладу на борце самалётаў, а таксама не здаваць у багаж.

Расійскае Федэральнае агенцтва паветранага транспарту таксама рэкамендавала не перавозіць смартфоны Samsung Galaxy Note 7 у багажы і выключаць іх у час палёту.

Такія ж патрабаванні ў буйных авіякампаній па ўсім свеце.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/137/37044
Текущая дата: 28.12.2024