Белорусский портал в Казахстане

29 чэрвеня ў Бруселі адбыўся другі дзень саміту ЕС, ён прайшоў ужо без удзелу брытанскага лідара



Па выніках сустрэчы кіраўнікоў 27 краін Еўрасаюза старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск заявіў, што адной з асноўных прычын цяперашняга крызісу ЕС з`яўляецца міграцыя.

Аб гэтым паведамляе ТАСС. Дональд Туск звярнуў увагу на той факт, што асновай брытанскай кампаніі па Brexit сталі пытанні нелегальнай міграцыі. Еўрапейскія лідары прынялі рашэнне, што перагаворы з Вялікабрытаніяй не пачнуцца да фармальнага паведамлення аб выхадзе краіны з ЕС, адзначыў Дональд Туск.

Паводле яго слоў, трэба дачакацца запыту ад Лондана аб выхадзе. Пры гэтым доступ Злучанага Каралеўства да еўрапейскага адзінага рынку будзе магчымы толькі пры гарантыі свабоднага перамяшчэння рабочай сілы і капіталаў. Акрамя таго, старшыня Еўрапейскага савета паведаміў, што чарговы саміт Еўрасаюза без Вялікабрытаніі адбудзецца ў Браціславе 16 верасня 2016 года.

29 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/138/36115
Текущая дата: 07.10.2024