Распрацаваныя ў НАН Беларусі беспілотныя авіякомплексы сёння актыўна выкарыстоўваюцца замежнымі дзяржавамі, у прыватнасці В`етнамам, Расіяй і іншымі краінамі.
Туркменістан зацікаўлены ў выкарыстанні беларускіх беспілотных авіякомплексаў і дырыжабляў для назірання за тэрарыстычным становішчам у сярэднеазіяцкім рэгіёне, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са спасылкай на дырэктара Навукова-вытворчага цэнтра шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАНБ Юрыя Яцыну.
Туркменістан цікавяць беспілотнікі з радыусам дзеяння да 290 км, якія серыйна вырабляюцца ў Беларусі. Беспілотныя апараты, як чакаецца, дапамогуць весці назіранне на працяглых прыморскіх участках у памежнай зоне, у цяжкадаступнай горнай і пустыннай мясцовасці. Падобная цікавасць звязаная з абвостранай сітуацыяй у Сярэдняй Азіі, у прыватнасці з пастаяннай актыўнасцю тэрарыстычных фарміраванняў у Афганістане, Пакістане, а таксама ў сувязі з апошнімі выпадкамі тэрарыстычнай актыўнасці ў Казахстане і Узбекістане.
У НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў распрацаваная цэлая серыя невялікіх авіякомплексаў пад агульнай назвай "Бусел", якія здольныя ажыццяўляць маніторынг мясцовасці і асобных аб`ектаў. Апараты з гэтай серыі здольныя працаваць у радыусе 25-70 км ад пункту запуску.
Сёлета Беларусь ужо пастаўляла ў Туркменістан беспілотныя лятальныя апараты. Акрамя таго, у гэтай краіне асвойваецца серыйная вытворчасць узораў беларускай беспілотнай тэхнікі на ліцэнзійнай аснове.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2016
Мінск, 24 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/139/36074
Текущая дата: 19.11.2024