Белорусский портал в Казахстане

У Новасібірскай вобласці ў ДТЗ загінулі чацвёра грамадзян Беларусі



У Новасібірскай вобласці Расіі 10 жніўня ў дарожна-транспартным здарэнні загінулі чацвёра грамадзян Беларусі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінула сям`я (муж, жонка і сын), а таксама дзіця 2007 года нараджэння, як мяркуецца, сваяк сям`і. У аддзяленні пасольства Беларусі ў Расіі ў Новасібірску паведамілі, што ўсе загінулыя жыхары Брэста.

Як паведамілі расійскія СМІ са спасылкай на ўпраўленне ДІБДР па Новасібірскай вобласці, легкавы "Сітраен" з беларускімі нумарамі сутыкнуўся з грузавіком на трасе ў Каргацкім раёне.

Паводле папярэдніх дадзеных, 58-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля ехаў у бок Новасібірска і за 100 км ад горада, як мяркуюць, заснуў за рулём. "Сітраен" выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавік "Вольва". Вадзіцель фуры не пацярпеў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/139/36551
Текущая дата: 27.12.2024