Белорусский портал в Казахстане

Мінчук па ўказанні зламыснікаў абліў зялёнкай работніка банка



У міліцыю паступіла паведамленне, што кліент сталічнага банка абліў аднаго з работнікаў установы зялёнкай. Мужчына быў неадкладна дастаўлены ў РУУС для разбору. Падрабязнасці здарэння паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Аператыўнікі ўстанавілі, што 23-гадовы жыхар прысталічча стаў ахвярай крэдытных аферыстаў. Некалькімі днямі раней мужчыне патэлефанавалі ў мэсэнджары і прадставіліся супрацоўнікамі Нацбанка і Следчага камітэта. Незнаёмцы паведамілі, быццам злачынцы аформілі на яго імя крэдыт, а каб іх рассакрэціць, яму самому неабходна паўдзельнічаць у «спецаперацыі».

Выкарыстоўваючы псіхалагічнае ўздзеянне і маніпуляцыі, ашуканцы прымусілі мужчыну прытрымлівацца іх інструкцыям. Адразу малады чалавек узяў крэдыты і перавёў на чужы кошт каля 15 000 рублёў.

Пасля гэтага зламыснікі загадалі абліць «нядобрасумленных» супрацоўнікаў банка зялёнкай і тым самым даць сігнал да іх затрымання.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Сяргей Расолька
Звязда, 20 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/14/71856
Текущая дата: 25.12.2024