Пра гэта паведамляе Christian Times Newspaper.
Румынскі хакер Лазар Марчал Лехел, вядомы пад псеўданімам Гучыфер, які прызнаўся ва ўзломе пошты Хілары Клінтан, знойдзены мёртвым у сваёй турэмнай камеры.
Па дадзеных выдання, камп`ютарны ўзломшчык здзейсніў самагубства.
Газета звяртае ўвагу на тое, што Лазар Марчел Лехел скончыў з сабой практычна ў той момант, калі Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) рэкамендавала не заводзіць крымінальную справу супраць прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ЗША Хілары Клінтан у сувязі з халатнасцю пры выкарыстанні электроннай пошты ў перыяд яе работы дзяржсакратаром.
Тады ж, 5 ліпеня, дырэктар ФБР Джэймс Комі заявіў, што яго ведамству «не ўдалося знайсці прамых доказаў таго, што дзяржсакратар Клінтан і яе калегі планавалі парушыць закон аб абароне сакрэтных дадзеных». Зрэшты, ён прызнаў, што «да асабістай перапіскі Клінтан дабраліся ворагі ЗША, а Гучыфер - адзіны, хто можа праліць святло на дэталі таго, што здарылася».
Звязда, 7 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/140/36243
Текущая дата: 27.12.2024