Першы выпадак спробы нелегальнай здабычы бурштыну ў беларускім Палессі зафіксавалі пагранічнікі.
Гэты бізнес, які не падпарадкоўваюцца грамадзянскім уладам і сілавым структурам, квітнее ва Украіне.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі, 15 чэрвеня за кіламетр ад лініі мяжы з Украінай пінскімі памежнікамі была спыненая спроба незаконнай здабычы бурштыну. Месца было выяўленае падчас паветранага маніторынгу ўчастка дзяржаўнай мяжы з выкарыстаннем аўтажыра. Трывожная група, што прыбыла аператыўна, затрымала трох нелегальных старацеляў. Яны — жыхары Пінска і Пінскага раёна.
Выяўлена некалькі "копанак", а таксама мотапомпа, з дапамогай якой кампанія прамывала грунт.
Праводзіцца разбор для дачы прававой ацэнкі дзеянням правапарушальнікаў як у рамках адміністрацыйнага, так і крымінальнага заканадаўства.
У сувязі з інцыдэнтам на гэтым участку мяжы ўзмацнілі кантрольныя меры.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/141/36000
Текущая дата: 27.12.2024