Такое меркаванне выказаў 6 чэрвеня міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
"Кнігі на папяровых носьбітах, на мой погляд, пераходзяць ужо ў разрад мастацтва. Паглядзіце, якія цяпер з`яўляюцца раскошныя выданні: і з пункту гледжання афармлення, і вокладкі, і ілюстрацыі, і паперы", - сказаў міністр культуры.
У той жа час ён адзначыў, што сам карыстаецца і электроннымі кнігамі, і папяровымі. Напрыклад, вельмі зручна браць з сабой у камандзіроўку электроннае ўстройства з "кішэннай" бібліятэкай.
Днём можна чытаць на такім устройстве матэрыял для работы, а перад сном проста кнігу.
Барыс Святлоў лічыць, што папяровая кніга захаваецца, як некалі захаваўся тэатр нягледзячы на вынаходства кінематографа. У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адзначыў: "Мы цяпер з вамі жывём у эпоху, якая аналагічна эпосе Францыска Скарыны. Калі ён апублікаваў сваю кнігу, ва ўсім свеце дамінавала рукапісная кніга. Ён разбурыў манаполію. Тых, хто разбурае манаполію, не вельмі любяць".
Ён звярнуў увагу, што менавіта па гэтай прычыне цяпер не ўсе добра ставяцца да вытворцаў электронных кніг. "На самай справе размова ідзе аб тым, як зрабіць інфармацыю для карыстальнікаў больш зручнай і даступнай. З пункту гледжання бібліятэк нічога новага ў свеце не адбываецца. Адбываецца змена носьбіта, - лічыць дырэктар Нацбібліятэкі. - Але важная частка пытання - гэта аўтарскае права.
Вяртаючыся да Скарыны і да Бібліі, помнім, што там ёсць такая фраза: "Не ўкрадзі". Яна датычыцца ўсяго: у тым ліку, не ўкрадзі чужое выданне, не ўкрадзі чужую інфармацыю, не ўкрадзі чужую працу".
Раман Матульскі лічыць, што СМІ павінны займацца асветай па гэтым пытанні, фарміраваць прававую культуру ў насельніцтва.
6 чэрвеня 2016, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/142/35800
Текущая дата: 26.12.2024