Выкладчыкі БДУ і Цукубскага ўніверсітэта (Японія) выпусцілі першы практычны дапаможнік пачатковага курса вывучэння беларускай мовы для японцаў «Спрабуйма».
За лаканічнай назвай хаваецца заклік «Давайце паспрабуем вывучыць асновы беларускай мовы разам!».
Аўтары дапаможніка — дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Таццяна Рамза і аспірантка Цукубскага ўніверсітэта Сіёры Кіясава, якая ў 2012 годзе праходзіла стажыроўку на філфаку БДУ, дзе вывучала беларускую мову. А ўжо праз тры гады яна сама выкладала беларускую мову ў сябе ва ўніверсітэце, дзе і апрабавала навучальны матэрыял дапаможніка.
Ініцыятарам выдання кнігі і яе навуковым рэдактарам стаў прафесар Цукубскага ўніверсітэта Тасінобу Усуяма. У прадмове ён піша: «Шчыра спадзяюся, што выданне гэтага падручніка будзе спрыяць пашырэнню цікавасці да мовы, культуры, грамадства, гісторыі Беларусі не толькі сярод студэнтаў нашага ўніверсітэта, але і наогул сярод японцаў. Таксама мяркую, што падручнік будзе спрыяць далейшаму развіццю сяброўскіх адносін паміж Японіяй і Беларуссю».
Мяркуецца, што са з`яўленнем дапаможніка пачатковага курса па беларускай мове японцы змогуць засвоіць яе нават самастойна. Зараз да выдання рыхтуецца другая частка кнігі.
nіkalaeva@zvіazda.by
Звязда, 4 сакавіка 2016
Звязда, 4 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/142/36181
Текущая дата: 19.11.2024