Белорусский портал в Казахстане

Памерла актрыса Наталля Крачкоўская



Актрыса Наталля Крачкоўская памерла ў маскоўскай бальніцы на 78-м годзе жыцця, паведамілі ў сям`і артысткі.

Актрыса была шпіталізавана 28 лютага ў Першую гарадскую бальніцу з-за боляў у сэрцы, яе стан урачы ацэньвалі як вельмі цяжкі.

На рахунку Наталлі Крачкоўскай больш як 80 фільмаў. Сярод самых вядомых карцін з яе ўдзелам - "Іван Васілевіч мяняе прафесію", "12 крэслаў", "Гэта вясёлая планета", "Пакроўскія вароты" і іншыя.


3 сакавіка 2016, Масква
БЕЛТА - ТАСС

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/143/34540
Текущая дата: 06.10.2024