Белорусский портал в Казахстане

Польшча з 4 ліпеня ўвядзе кантроль на граніцах з ЕС



Улады Польшчы аб`явілі аб увядзенні пагранкантролю на граніцах з Еўрапейскім саюзам у перыяд з 4 ліпеня па 2 жніўня, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта мера звязана з правядзеннем у Польшчы двух буйных форумаў - саміту НАТА ў Варшаве і Сусветных дзён моладзі пры ўдзеле Папы Рымскага, якія павінны адбыцца ў Кракаве ў ліпені.

На працягу ўсяго гэтага часу пагранічнікі будуць кантраляваць граніцу з Германіяй, Славакіяй, Чэхіяй і Літвой. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена бяспецы ў аэрапортах і партах.

Як заяўляюць у МУС, увядзенне кантролю на граніцах неабходна, каб прадухіліць уезд на тэрыторыю Польшчы асоб, якія могуць парушыць грамадскі парадак і ўяўляць пагрозу бяспецы.

26 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/143/35348
Текущая дата: 26.12.2024