Трагедыя здарылася ўвечары 25 сакавіка.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт паведаміў у чацвер пра гібель у Вільнюсе каскадзёра падчас здымак для дыпломнага праекта студэнта бакалаўрскай праграмы "Медыя і камунікацыя".
"У віленскім раёне Атакальніс непадалёк ад моста Шылы праходзілі здымачныя працы для дыпломнага праекта ЕГУ, падчас якога чакалася выкананне каскадзёрам сцэн з адкрытым агнём. Гэта ўключала ў сябе падрыхтоўку сцэны і забеспячэнне патрабаванняў бяспекі. На бяду, у крытычны момант выканання сцэны вогнетушыцель не спрацаваў, і адкрытае полымя патушыць не ўдалося", — гаворыцца ў паведамленні ВНУ.
Каскадзёр Караліс Янчус быў тэрмінова дастаўлены ў бальніцу і змешчаны ў рэанімацыю. Увечары 30 сакавіка ён памёр ад атрыманых апёкаў.
"Усім, хто прысутнічаў на месцы трагічнага здарэння, была аказаная псіхалагічная дапамога. Неадкладна пасля здарэння рэктар ЕГУ загадаў правесці расследаванне абставінаў трагедыі", — зазначаецца ў рэлізе.
БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2016
Мінск, 31 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/144/34999
Текущая дата: 26.12.2024