Белорусский портал в Казахстане

Амерыканскую ракету па памылцы даставілі на Кубу



Амерыканская ракета Hellfire была памылкова дастаўлена на Кубу ў 2014 годзе, піша The Wall Street Journal.

Снарад прызначаўся для вучэнняў НАТА ў Еўропе, але незразумелым чынам апынуўся на суседнім з ЗША востраве.

Улады ЗША на працягу года спрабуюць пераканаць кубінскае кіраўніцтва вярнуць ракету, сцвярджае выданне са спасылкай на свае крыніцы. Амерыканскія спецыялісты таксама расследуюць шлях пастаўкі адзінкі зброі. Сярод версій - дзеянні злачынцаў або шпіёнаў. Эксперты схіляюцца да таго, што ненаўмысная пастаўка ракеты на Кубу стала вынікам «серыі чалавечых памылак» або «збегам негатыўных абставінаў».

Выяўлены асобнік рэактыўнага снарада не ўтрымоўваў выбуховых рэчываў. Тым не менш, ваенныя чыноўнікі ЗША асцерагаюцца, што кубінскія спецыялісты выявілі «начынне» боепрыпасу і азнаёміліся з сістэмай датчыкаў і «ушытай» тэхналогіяй таргетынгу. Вашынгтон баіцца перадачы Гаванай гэтых ведаў Кітаю, КНДР ці Расіі.

Hellfires - ракеты класа «паветра-зямля», прымяняюцца пры стральбе па наземных мэтам з верталётаў. Боепрыпас быў распрацаваны дзесяць гадоў таму, але з тых часоў зведаў некалькі мадэрнізацый. Цяпер ён, у прыватнасці, прымяняецца як штатнае ўзбраенне беспілотнікаў Predator пры антытэрарыстычных аперацыях. Па дадзеных крыніц газеты, такія ракеты ўжываліся для нападаў на аб`екты тэрарыстаў у Емене і Пакістане.

Звязда, 9 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/146/33803
Текущая дата: 06.10.2024