Белорусский портал в Казахстане

У Францыі прэзентавалі турыстычныя магчымасці Беларусі



У беларускім пасольстве ў Францыі 30 верасня праведзеныя прэзентацыі турыстычных магчымасцяў Беларусі вядучымі беларускімі тураператарамі "АлатанТур", "БелАграТрэвэл", "Віяполь", "ДыТрыб", "ПраймТур", "ТопТур".

Прэзентацыі адбыліся у межах міжнароднай турыстычнай выставы IFTM Top Resa — 2015.

Як паведамляе прэс-служба пасольства, мерапрыемства адкрыў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін. Беларускія тураператары азнаёмілі прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі Францыі са спектрам паслуг, асноўнымі турыстычнымі маршрутамі і кірункамі.

Пасля завяршэння прэзентацый, якія прайшлі з удзелам Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі, прадстаўнікі французскіх турыстычных кампаній абмеркавалі з беларускімі калегамі перспектывы супрацоўніцтва па прыцягненні турыстаў з Францыі ў Беларусь.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/148/32799
Текущая дата: 06.11.2024