Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 841 ад 8 кастрычніка 2015 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Заказнік агульнай плошчай 1 170,59 га размешчаны ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Ён ствараецца для захавання ў прыродным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу, а таксама мясцін, якія яны насяляюць.
Абсталяваныя зоны і месцы адпачынку, турыстычныя і транспартныя стаянкі будуць абазначаны інфармацыйнымі знакамі.
Абсталяваныя зоны і месцы адпачынку, турыстычныя і транспартныя стаянкі будуць абазначаны інфармацыйнымі знакамі.
На тэрыторыі заказніка "Споры" будзе дзейнічаць шэраг забарон. Напрыклад, не дазваляюцца работы па гідратэхнічнай меліярацыі, работы, звязаныя са змяненнем існуючага гідралагічнага рэжыму, разведка і распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў, за выключэннем радовішча сапрапеню на возеры Вальверава, размяшчэнне адходаў, выпальванне сухой расліннасці.
Пастаўскаму райвыканкаму ў шасцімесячны тэрмін даручана зарэгістраваць заказнік і ўстанавіць на яго межах спецыяльныя інфармацыйныя знакі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/148/32895
Текущая дата: 06.11.2024