Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрыманыя тры наркадылеры з поўным камплектам наркотыкаў і псіхатропаў



Пра гэта паведамляе МУС Беларусі.

У Мінску супрацоўнікамі аддзела наркакантролю Фрунзенскага РУУС і спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" затрыманы мясцовы жыхар 1990 года нараджэння, раней судзімы за крадзеж, у якога знойдзена і канфіскавана 32 г гашышу, 21 г амфетаміну, 38 г высушанай марыхуаны і 22 таблеткі, што ўтрымліваюць у сваім саставе МДМА. 

Падчас далейшых мерапрыемстваў у Мінску быў затрыманы малады чалавек 1991 года нараджэння. У яго знойдзена і канфіскавана 101 г гашышу, 210 г амфетаміну, 22 г высушанай марыхуаны і 31 таблетка, якая ўтрымлівае ў сваім саставе МДМА.

Яшчэ ў аднаго затрыманага мінчаніна 1990 года нараджэння знойдзена і канфіскавана 1.024 г гашышу, 6 г амфетаміну, 632 г высушанай марыхуаны, 73 таблеткі, што ўтрымліваюць у сваім саставе МДМА, і 52 г высушаных грыбоў, якія ўтрымліваюць у сваім саставе псілацыбін.

Усе затрыманыя — непрацуючыя. Распачатыя тры крымінальныя спарвы на падставе ч. 3 арт. 328 КК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/148/33082
Текущая дата: 06.11.2024