Польшча адновіць расследаванне авіякатастрофы, у якой амаль 6 гадоў таму загінуў прэзідэнт Лех Качыньскі і яго жонка Марыя.
Гэта ініцыятыва Міністэрства абароны.Камісія пачне працу ўжо на гэтым тыдні. Чакаецца, што ў яе склад увойдуць міжнародныя і польскія эксперты. Яны правядуць расследаванне зноўку ад моманту рамонту самалёта да крушэння.
Нагадаем, Ту-154, на борце якога знаходзіліся 96 чалавек, разбіўся на тэрыторыі Расіі раніцай 10 красавіка 2010 года. Усе пасажыры загінулі, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка і прадстаўнікі кіраўніцтва краіны. Адной з прычын крушэння назвалі памылкі пілотаў.
Белтэтерадыёкампания, 2 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/148/34056
Текущая дата: 25.12.2024