Гэты факт падкрэсліў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця II Гульняў краін СНД.
"Я вітаю ўсіх, хто знаходзіцца тут, на "Мінск-Арэне". Усіх, хто сочыць за цырымоніяй адкрыцця анлайн. Беларуская зямля прымае Гульні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Зноў да нас прыкавана ўвага мільёнаў заўзятараў ва ўсім свеце. Гэтак жа, як і чатыры гады таму, калі на нашых стадыёнах гучалі пераможныя фанфары Другіх Еўрапейскіх гульняў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што агонь Еўрапейскіх гульняў, запалены ў Мінску, не згас: "Ён гарыць верай у алімпійскія ідэалы, сапраўдную справядлівасць і спартыўнае братэрства. Ён аб`ядноўвае сапраўдных сяброў, верных і надзейных, - людзей з жалезным характарам. Ён сабраў нас разам. Тут пануе цудоўная атмасфера. Вы ствараеце яе сваімі эмоцыямі, адкрытасцю, дружалюбнасцю. Дзякуй вам вялікі".
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/15/70376
Текущая дата: 16.11.2024