Белорусский портал в Казахстане

СПА РФ збіла ўкраінскую супрацькарабельную ракету "Нептун"



"Нептун" – высокадакладная зброя, яна здольна знішчаць марскія і наземныя цэлі на адлегласці да 300 кіламетраў.

Расійскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны знішчана ўкраінская супрацькарабельная ракета "Нептун", паведамілі ў Мінабароны РФ.

Першы пуск "Нептуна" адбыўся ў студзені 2018 года. Яе распрацоўкай займаліся канструктары ўкраінскіх прадпрыемстваў "Луч", "Матор Січ" і іншых.

Заяўлялася, што "Нептун" – магутная высокадакладная зброя, якая здольна знішчаць любыя марскія і наземныя цэлі на адлегласці да 300 кіламетраў.

HIMARS і дроны

Таксама СПА за мінулыя 24 гадзіны перахапіла два рэактыўныя снарады HIMARS і дзве супрацьрадыёлакацыйныя ракеты.

"Акрамя таго, за суткі знішчаны 27 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў", - падкрэслілі ў абаронным ведамстве.

У прыватнасці, дроны былі перахоплены ў раёнах Шыпілаўкі, Крамянной, Сафіеўкі, Жытлаўкі, Залімана ЛНР, Кірылаўкі, Зайцава ДНР, Мірнага і Несцяранкі Запарожскай вобласці.

СПА кантралюе і абараняе неба Расіі, у тым ліку ў зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі.

Кіеўскі рэжым неаднаразова спрабаваў правесці тэрарыстычныя атакі на тэрыторыі РФ з дапамогай дронаў, у тым ліку па аб’ектах у Маскве і Крыме. Гэтыя атакі паспяхова адбівае супрацьпаветраная абарона краіны.

Мінск, 29 жніўня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/15/70818
Текущая дата: 16.11.2024