Белорусский портал в Казахстане

Марока зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі МАЗ



Аб гэтым паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Мінскі аўтамабільны завод наведалі прадпрымальнікі з Каралеўства Марока на чале са старшынёй праўлення кампаніі «Water&Energy Solutions» і холдынгу «MDSC» спадаром Махамедам Амінам Шеркаўі.

Гасцей азнаёмілі з галоўным зборачным канвеерам, дзе яны ўбачылі працэс зборкі тэхнікі МАЗ з моманту ўстаноўкі рамы на лінію да з’езду з яе гатовага грузавіка, а таксама з мадэльным шэрагам грузавой і пасажырскай тэхнікі, прадстаўленай на выставе.

На перагаворах з генеральным дырэктарам Мінскага аўтазавода Валерыем Іванковічам Махамед Амін Шеркаўі высока ацаніў узровень вытворчасці беларускай тэхнікі і адзначыў, што яна валодае важнымі якасцямі для эксплуатацыі ў краінах Афрыкі — прастатой канструкцыі і рамонтапрыдатнасцю, і паведаміў аб глыбокай зацікаўленасці не толькі ў пастаўках прадукцыі на рынак Марока, але і ў стварэнні зборачнага завода тэхнікі МАЗ у каралеўстве.

Валерый Іванковіч у сваю чаргу пацвердзіў гатоўнасць Мінскага аўтазавода да рэалізацыі будучых сумесных праектаў.

Звязда, 8 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/15/71169
Текущая дата: 25.12.2024