Белорусский портал в Казахстане

Эксперты краін СНД узгодняць змены ў палажэнне аб міждзяржаўнай праграме "Культурныя сталіцы Садружнасці"



Пра гэта паведамляе прэс-служба выканкама.

22—23 верасня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску адбудзецца пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта рашэння аб унясенні зменаў у палажэнне аб міждзяржаўнай праграме "Культурныя сталіцы Садружнасці". 

29 мая 2015 года ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД, на якім было прынята рашэнне аб мэтазгоднасці ўнясення зменаў у палажэнне.

На падставе прапанаваных выканаўчай дырэкцыяй Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін Садружнасці дапаўненняў і змяненняў Выканаўчы камітэт СНД падрыхтаваў праект рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў аб унясенні зменаў у палажэнне аб міждзяржаўнай праграме "Культурныя сталіцы Садружнасці", які быў ухвалены членамі Савета па культурным супрацоўніцтве ў Ерэване ў ліпені гэтага года.

Чакаецца, што падчас экспертнага пасяджэння тэкст рашэння будзе дапрацаваны і ўзгоднены, пасля чаго ва ўстаноўленым парадку яго ўнясуць на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 21 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/150/32676
Текущая дата: 25.12.2024