Пгэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян 23 чэрвеня сустрэўся з намеснікам міністра-каардынатара вытворчасці, занятасці і канкурэнтаздольнасці Эквадора Давідам Маліна Маліна. У перамовах таксама ўдзельнічаў генеральны дырэктар ЗАТ "Белзамежбуд" Віталь Бандарык.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўдзелу беларускіх спецыялістаў у праектах індустрыялізацыі Эквадора, вытворчай кааперацыі, уключаючы будаўніцтва ў гэтай краіне сучасных прамысловых прадпрыемстваў пры тэхнічным садзеянні беларускага боку.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2015
Мінск, 24 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/152/31660
Текущая дата: 06.11.2024