Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных сіл — начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба УС Беларусі генерал-маёра Генадзя Казакова 1—5 чэрвеня праводзяцца кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы з асабовым складам злучэння, вайсковых часцей і падраздзяленняў сувязі УС.
Галоўная мэта мерапрыемства — забеспячэнне арганізаванага разгортвання і ўстойлівага функцыянавання сістэмы сувязі і кіравання войскамі падчас выканання задач па прызначэнні.
Заняткі стануць адным з этапаў практычнай падрыхтоўкі войскаў сувязі да сумесных аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза — 2015", падчас якіх будзе разгорнутая сістэма сувязі, якая ўключае ў сябе новыя і мадэрнізаваныя сродкі і комплексы сувязі, прынятыя на ўзбраенне Узброеных сіл.
Падчас кантрольных заняткаў асабовы склад ужо выканаў задачы па арганізаваным руху воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі ў раёны разгортвання вузлоў і ліній сувязі. Цяпер вузлы сувязі пунктаў кіравання ажыццяўляюць набор сувязяў у інтарэсах вузлоў сувязі рухомых пунктаў кіравання. Удзельнікам заняткаў таксама неабходна выканаць нарматывы па разгортванні палявых вузлоў сувязі рухомых пунктаў кіравання Узброеных сіл, ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый і аператыўных камандаванняў, злучэнняў і воінскіх часцей у прызначаных раёнах, а таксама забяспечыць узаемадзеянне сістэмы сувязі Узброеных сіл з сеткай электрасувязі агульнага карыстання краіны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2015
Мінск, 1 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/154/31204
Текущая дата: 06.11.2024