Для атрымання доступу да схаванага тавару неабходна было замкнуць клемы правадоў, размешчаных на некаторай аддаленасці ад самога тайніка.
Супрацоўнікамі рэспубліканскага пункта мытнага афармлення "Прывалка-1" Гродзенскай рэгіянальнай мытні на працягу аднаго дня былі выяўлены дзве спробы незаконнага перамяшчэння тавараў у тайніках, вырабленых высокатэхналагічным спосабам з выкарыстаннем спецыяльных ведаў у галіне электрамеханікі.
Як зазначае прэс-група Гродзенскай рэгіянальнай мытні, кошт тытунёвых вырабаў у агульнай колькасці больш як 4 тысячы пачкаў цыгарэт, знойдзеных у тайніках, адносна невялікі. Аднак вадзіцелям мікрааўтобусаў за перамяшчэнне тавараў з утойваннем ад мытнага кантролю пагражае канфіскацыя транспартных сродкаў, якія папярэдне ацэненыя на агульную суму 335 млн. рублёў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2015
Мінск, 16 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/156/30979
Текущая дата: 26.12.2024