Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце САА АЭС-МЦ.
РУП "Беларуская АЭС" прынялі ў склад Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, што эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС-МЦ), на пазачарговым агульным сходзе арганізацыі, які прайшоў у Венгрыі.
У паведамленні ўдакладняецца, што працэдура ўступлення ў сусветную асацыяцыю ўключае ў сябе два этапы: прыняцце рашэння на пазачарговым агульным сходзе і наступнае яго зацвярджэнне на савеце кіраўнікоў САА АЭС.
Рашэнне аб прыняцці ў САА АЭС ва ўрачыстай абстаноўцы падпісалі генеральны дырэктар РУП "Беларуская АЭС" Міхаіл Філімонаў сумесна са старшынёй пазачарговага сходу Ладзіславам Штэпанекам. Кіраўнік беларускага прадпрыемства выказаў упэўненасць у тым, што гэта дзеянне пойдзе на карысць развіцця атамнай энергетыкі рэспублікі.
У сваю чаргу дырэктар Маскоўскага цэнтра САА АЭС Васіль Аксёнаў запэўніў прадстаўнікоў новых арганізацый - удзельнікаў асацыяцыі ў тым, што ім заўсёды будзе аказана дапамога і падтрымка з боку яе членаў і сакратарыята. Ён таксама выказаў надзею на адкрытасць ва ўзаемадзеянні і на працяглае паспяховае супрацоўніцтва.
Акрамя БелАЭС, у час пазачарговага сходу ў склад Маскоўскага цэнтра САА АЭС увайшла венгерская кампанія MVM. "З гэтага часу САА АЭС-МЦ аб`ядноўвае ў сваіх радах 22 арганізацыі з 13 краін свету", - гаворыцца ў паведамленні.
Сусветная асацыяцыя арганізацый, што эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, аб`ядноўвае ўсіх аператараў АЭС свету. Яна садзейнічае абмену вопытам эксплуатацыі, каб яе члены маглі працаваць сумесна для дасягнення найвышэйшага ўзроўню бяспекі і надзейнасці пры эксплуатацыі сваіх АЭС. Перадумовай стварэння САА АЭС была аварыя на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
Афіцыйнае ўтварэнне САА АЭС было абвешчана на ўстаноўчай асамблеі 15 мая 1989 года ў Маскве.
22 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
Афіцыйнае ўтварэнне САА АЭС было абвешчана на ўстаноўчай асамблеі 15 мая 1989 года ў Маскве.
22 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/156/31106
Текущая дата: 26.12.2024