Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны.
Ваеннаслужачыя сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі завяршылі ўдзел у гуманітарнай пошукава-ратавальнай аперацыі на Паўночным полюсе, вярнуліся з крыгі, якая дрэйфуе, на мацярык і найбліжэйшым часам прыбудуць ў Беларусь,
Упершыню ў гісторыі беларускія дэсантнікі сумесна з кантынгентамі КСАР дзяржаў — членаў АДКБ удзельнічалі ў гуманітарнай пошукава-ратавальнай аперацыі на Паўночным полюсе.
Ваеннаслужачыя ва ўмовах анамальна нізкіх тэмператур ажыццявілі скачкі з парашутнай сістэмы спецыяльнага прызначэння "Арбалет" з грузавымі кантэйнерамі вагой ад 30 да 50 кг са сродкамі, неабходнымі для забеспячэння ратавальных і эвакуацыйных мерапрыемстваў умоўна пацярпелым, захавання іх жыцця і здароўя да моманту эвакуацыі. Надалей, пасля прыляднення, падчас выканання вучэбнай гуманітарнай пошукава-ратавальнай экспедыцыі дэсантнікі вучыліся кіраваць сабачымі запрэжкамі, ажыццяўлялі маршы на снегаступах і снегаходах, пераймалі вопыт палярнікаў Рускага геаграфічнага таварыства.
Удзел у такой аперацыі дазволіць перадаць вопыт астатнім ваеннаслужачым, якія ўваходзяць у беларускі кантынгент КСАР АДКБ, адзначылі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 красавіка 2015
Мінск, 10 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/157/30437
Текущая дата: 06.11.2024