Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Журы выбера пераможцаў па дзвюх намінацыях Гран-пры: "Лепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ" і "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў". Таксама прадугледжаны 22 іншыя намінацыі, у тым ліку "Лепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў", "Лепшы рэпарцёр раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ", "Лепшы аглядальнік", "Лепшая аўтарская калонка, блог друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў" .
Вынікі конкурсу будуць падведзены не пазней за 25 красавіка. Фіналістаў ўзнагародзяць дыпломамі і памятнымі знакамі - сімваламі конкурсу "Залатая Літара".
Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ў Беларусі, прэс-службы органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, а таксама некаторыя асобы (па прадстаўленні друкаванага СМІ, інфармацыйнага агенцтва, дзяржоргана або арганізацыі). Заяўкі прымаюцца да 15 красавіка.
10 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
10 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/158/30428
Текущая дата: 26.12.2024