Белорусский портал в Казахстане

Спецыялісты «Беларуснафты» закончылі бурэнне дзвюх гарызантальных свідравін, якія адкрылі нетрадыцыйныя запасы вуглевадародаў 1-й пачкі Рэчыцкага радовішча



Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Размова ідзе пра свідравіны нумар 409g і нумар 468g.

Як удакладнілі ў кампаніі, абодва аб’екты пабудаваны ўласнымі сіламі «Беларуснафты» з рэкорднымі па працягласці гарызантальнымі ўчасткамі. «Без прыцягнення пабочных дарагіх сэрвісаў ротарна-кіруемых сістэм», — акцэнтавалі ўвагу на прадпрыемстве.

Фактычная глыбіня свідравіны нумар 409g склала 5154 м. Працягласць гарызантальнага ўчастка ад кроПкі ўваходу ў міжсалявыя адклады да забою — 1910 м. Фактычны забой свідравіны нумар 468g — 4336 м, а працягласць гарызантальнага ўчастка ад кропкі ўваходу ў міжсалявыя адклады да забою — 1900 м.

У кампаніі дадалі, што гэты рэзультат — заслуга зладжанай каманды спецыялістаў адразу некалькіх службаў і падрадчыкаў.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Звязда, 29 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/16/71098
Текущая дата: 26.12.2024