Белорусский портал в Казахстане

Украінец з картай мясцовасці спрабаваў незаконна перайсці мяжу ў Гродзенскім раёне



Паводле інфармацыі супрацоўнікаў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, пагранічны нарад затрымаў яго за 4,5 км ад лініі мяжы ў Гродзенскім раёне на рэжымнай тэрыторыі.

Грамадзянін Украіны, які пражывае ў Маскве, збіраўся незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу ў пошуках лепшых умоў жыцця. 

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, пры асабістым аглядзе ў затрыманага знойдзена карта Гродзенскага раёна, планшэт, 400 тысяч рублёў, асабістыя рэчы. 

26-гадовы малады чалавек аформлены парушальнікам дзяржаўнай мяжы, для высвятлення ўсіх акалічнасцяў дастаўлены і ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/161/29238
Текущая дата: 05.11.2024