Белорусский портал в Казахстане

Дзяржстандарт выявіў недабраякасныя бытавыя люмінесцэнтныя і святлодыёдныя лямпы кітайскай вытворчасці



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пад санкцыі дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў Дзяржстандарта трапілі дзевяць найменняў гэтай прадукцыі гандлёвых марак Wolta (кампанія Wolta GmbH, Германія), Ultra (кампаніі Hangzhou Ecobrig-HTSIndustrial Co, LTD і VLCompani, Кітай), Pulsar (кампанія Pulsar OY, Фінляндыя), Ecowatt (кампанія Ligt Sours Tecnology, Вялікабрытанія). 

Вырабленыя гэтыя лямпы на вытворчасцях указаных кампаній у Кітаі, а імпартавалі іх у Беларусь сталічныя аптовыя арганізацыі — ТАА "Сіламп", "Аргасвятло", "ГОАЛайт", "Кампанія Ультра". 

Падчас наглядных мерапрыемстваў у гэтых суб`ектаў гаспадарання правяралася выкананне патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў" (ТР МС 020/2011) і заканадаўства Беларусі пры рэалізацыі 13 найменняў люмінесцэнтных і святлодыёдных лямпаў у гандлёвую сетку краіны. Вынікі выпрабаванняў адабраных узораў у акрэдытаваных выпрабавальных лабараторыях паказалі, што лямпы не адпавядаюць патрабаванням па механічнай трываласці (пры іх устаноўцы адбывалася аддзяленне шкляной колбы ад металічнага цокаля) і ствараным радыёперашкодам, што можа аказаць адмоўны ўплыў на працу іншых радыёэлектронных прылад. 

Паводле вынікаў наглядных мерапрыемстваў да арганізацый-імпарцёраў прынятыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам у межах кампетэнцыі органаў дзяржаўнага нагляду Дзяржстандарта. Выдадзеныя прадпісанні аб устараненні ўстаноўленых парушэнняў. Дзяржстандарт накіраваў вынікі праверак у Міністэрства гандлю Беларусі для канфіскацыі ўказаных вышэй недабраякасных лямпаў з гандлёвай сеткі краіны. 

Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў" (ТР МС 020/2011) прыняты рашэннем Камісіі Мытнага саюза № 879 ад 9 снежня 2011 года і набыў моц 15 лютага 2013 года. Ён распаўсюджваецца на выпушчаныя ў абарот на адзінай мытнай тэрыторыі МС электратэхнічныя, электронныя, радыёэлектронныя і іншыя тэхнічныя сродкі і іх кампаненты, здольныя ствараць электрамагнітныя перашкоды і (ці) якасць функцыянавання якіх залежыць ад уздзеяння знешніх электрамагнітных перашкод. 

Згодна з ТР МС 020/2011, тэхнічны сродак павінен быць распрацаваны і выраблены так, каб ствараныя ім пры эксплуатацыі электрамагнітныя перашкоды не ўплывалі на функцыянаванне сродкаў сувязі і іншага электроннага абсталявання. Пры гэтым узровень перашкодаўстойлівасці гэтага тэхнічнага сродку павінен забяспечваць незалежнасць яго функцыянавання ад уздзеяння знешніх электрамагнітных перашкод. Перад выпускам у абарот тэхнічны сродак павінен прайсці пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням ТР МС 020/2011. Прадугледжаныя дзве працэдуры: сертыфікацыя або дэклараванне адпаведнасці. Парадак іх правядзення вызначаны ТР МС 020/2011.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/163/29203
Текущая дата: 27.12.2024