Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 28 студзеня сустрэўся ў Мінску з дырэктарам рэгіянальнага прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі для Паўднёва-Усходняй, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Рэнатэ Хельд.
Чыноўнік МАМ прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў канферэнцыі "Умацаванне тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і ААН: падвядзенне вынікаў, новыя перспектывы і магчымасці".
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі выказалі ўзаемнае задавальненне высокім узроўнем узаемадзеяння і намецілі крокі для далейшага супрацоўніцтва, зазначаецца ў паведамленні.
Макей асабліва адзначыў ролю Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў аказанні тэхнічнай і кансультатыўнай дапамогі Беларусі ў сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі, а таксама выказаў падзяку за падтрымку, якую аказала гэтая арганізацыя ў прасоўванні беларускіх ініцыятыў па праблематыцы гандлю людзьмі.
У сваю чаргу, паведамляе прэс-служба, Хельд адзначыла "вядучую ролю Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне ў сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2015
Мінск, 28 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/163/29268
Текущая дата: 27.12.2024