Белорусский портал в Казахстане

Філіп Кіркораў падтрымаў праект Аляксандра Рыбака групу "МІЛКІ"



Кароль расійскай эстрады Філіп Кіркораў падтрымаў праект вядомага нарвежскага выканаўцы з беларускімі каранямі Аляксандра Рыбака групу "МІЛКІ", паведамілі ў камандзе артыста.

Запіс "Вельмі рады, што мой сябар @AlexanderRybak, штурмуе "Еўрабачанне", напісаўшы хіт #Accent, беларускай групе #Milki" (арфаграфія захавана) Філіп Кіркораў пакінуў у сваім твітары. Пост стаў сюрпрызам як для каманды, так і для самога Аляксандра.

Як паведамлялася раней, Аляксандр Рыбак вырашыў прыняць удзел у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2015" з песняй, для выканання якой падабраў групу сярод вакалістак на сваёй радзіме. Артыст прыязджаў у Беларусь, каб арганізаваць кастынгі ў абласных гарадах. Песню "My accent" выканаюць мінчанкі Таццяна Стахоўская і Ганна Рай, Вікторыя Назарко з Гродна, гамяльчанка Таіса Серыкава і Марына Путнікава з горада Горкі. Прафесійнаму журы, якое праводзіла праслухоўванне ў Белтэлерадыёкампаніі, песня пра дзяўчыну з беларускім акцэнтам спадабалася. Група "МІЛКІ" выйшла ў фінал у ліку 15 прэтэндэнтаў на пуцёўку на міжнародны песенны конкурс. У фінале нацыянальнага адбору конкурсу "Еўрабачанне-2015" пад нумарам 10.

Убачыць выступленне групы і іншых фіналістаў тэлегледачы змогуць 26 снежня. Шоу пачнецца ў 22.00 і будзе трансліравацца са студыі "600 м" Белтэлерадыёкампаніі ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-рэжыме на сайце ЕВС www.eurovision.tv.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе ў Вене (Аўстрыя).

17 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/164/28733
Текущая дата: 05.11.2024