Міністэрства ўнутраных справаў Украіны абяцае «прынцыпова новую сістэму аховы правапарадку». Таксама міліцыю пераназавуць у паліцыю, ліквідуюць ДАІ.
МУС Украіны абвесціў пра набор кандыдатаў для службы ў шэрагах патрульнай паліцыі. Сярод патрабаванняў да ахвотнікаў – узрост да 35 гадоў, адсутнасць судзімасці, фізічная і маральная стойкасць, вольнае валоданне ўкраінскаю мовай.
Міністр унутраных справаў Арсен Авакаў таксама абвесціў, што ўкраінская ДАІ ў цяперашнім выглядзе перастане існаваць, а частку іх абавязкаў возьме на сябе патрульная паліцыя. „Сотні дасведчаных людзей мне сказалі, што не трэба спяшацца і змяняць існуючую сістэму ДАІ. Але я ведаю, чаму дзеяць трэба неадкладна! І вы ведаеце!” – напісаў да інтэрнаўтаў у сацыяльных сетках Авакаў.
Новыя паліцыянты мусяць прайсці праз некалькі этапаў адбору і падрыхтоўкі, у тым ліку псіхадыягнастычны тэст, асабістую суразмову, тэарэтычнае і прафесійнае навучанне.
За першы дзень у конкурсную камісію паступілі 4 тысячы анкетаў. Хоць пачаткова запланаваныя толькі 2 тысячы вакансіяў.
Прэс-служба МУС таксама паведамляе, што ўкраінская паліцыя будзе мець новую форму.
belsat.eu, 21 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/164/29136
Текущая дата: 27.12.2024