Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 20 лістапада 2014 года.
На 20 лістапада 2014 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 10.770 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.480
Расійскі рубель — 229,50
Украінская грыўна — 708,55
Кошык валют — 3.217,83
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — вырас на 40 рублёў (0,30%), расійскага рубля — на 1 рубель (0,44%), грыўны — на 16,72 рубля (2,42%). Курс кошыка валют вырас на 7,86 рубля (0,24%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 88,24 рубля (2,67%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2516, "долар/расійскі рубель" — 46,928, "долар/грыўна" — 15,2.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 20 лістапада долар купляюць па 10.700—10.845 і прадаюць па 10.875—10.950 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 13 рублёў (да 10.813), продажу — таксама на 13 (да 10.908).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.800—10.820 пры куплі, 10.900—10.920 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2014
Мінск, 20 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/165/28311
Текущая дата: 05.11.2024