Белорусский портал в Казахстане

Расія пацвярджае свае прапановы па скідцы на газ для Украіны $100 за кожную тысячу кубаметраў



Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак па выніках перагавораў у Маскве з еўракамісарам па энергетыцы Гюнтэрам Этынгерам.

"Расійскі бок пацвярджае тыя свае прапановы, якія і раней гучалі, аб магчымасці прадастаўлення скідкі ў памеры $100 адносна цаны, якая складваецца ў адпаведнасці з формулай кантракта", - сказаў Новак.

Цяпер цана на расійскі газ для Украіны складае $485,5 за 1 тыс. куб.м.

У чэрвені ўрад Украіны адмовіўся ад такой жа прапазіцыі РФ. Прэм`ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў тады, што афіцыйны Кіеў адмовіўся ад прапанаванай Масквой скідкі на газ $100, аформленай рашэннем урада РФ, і настойвае на замацаванні рыначнай цаны непасрэдна ў кантракце.

Таксама пасля перагавораў з Этынгерам міністр энергетыкі РФ паведаміў, што бакі дамовіліся аб правядзенні трохбаковай сустрэчы з Украінай для абмеркавання газавага пытання. "Мы дамовіліся аб тым, што ў нас адбудзецца трохбаковая сустрэча (Украіна - Расія - ЕС). Наконт даты мы пакуль не вызначыліся, гэта патрабуе дадатковага ўзгаднення", - сказаў ён. Паводле слоў Новака, дата сустрэчы будзе ўзгоднена ў пачатку наступнага тыдня.

Раней у трохбаковых перагаворах па цане на газ і пагашэнні ўкраінскай запазычанасці прымалі ўдзел кіраўнікі энергетычных ведамстваў Расіі, Еўрасаюза і Украіны - Аляксандр Новак, Гюнтэр Этынгер і Юрый Продан. Гэтыя кансультацыі пачаліся 2 мая і завяршыліся 16 чэрвеня безвынікова. 16 чэрвеня Расія ўвяла сістэму перадаплаты за газ для Украіны. "Газпрам" і "Нафтагаз" падалі сустрэчныя іскі ў Стакгольмскі арбітраж.

29 жніўня 2014, Масква
БЕЛТА - УКРІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/169/27356
Текущая дата: 05.11.2024