Белорусский портал в Казахстане

Сфармавана новая мадэль стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая



Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм`ер-міністра Мікалай Снапкоў у час пятага пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

У Пекіне 11 ліпеня абмеркаваны практычныя пытанні рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў ходзе пятага пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта. Дэлегацыю Беларусі на мерапрыемстве ўзначаліў першы намеснік прэм`ер-міністра Мікалай Снапкоў.

Старшыня міжурадавага камітэта з беларускага боку заявіў, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая - узор міжнародных адносін новага тыпу. Устанаўленне ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства - гэта гістарычны крок і новы моцны імпульс для развіцця супрацоўніцтва абедзвюх краін.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што створаны ўнікальныя магчымасці і механізмы для паглыблення практычнага ўзаемадзеяння па ўсім спектры напрамкаў.

У частцы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння першы намеснік прэм`ер-міністра звярнуў увагу, што "нашай агульнай мэтай павінен стаць новы пункт росту тавараабароту як мінімум у памеры 120 працэнтаў адносна мінулага года. Для гэтага вельмі важна рэалізаваць механізмы закупак, забяспечыць нарошчванне чыгуначных перавозак і забяспечыць работу зялёных калідораў".

Кіраўнік дэлегацыі падкрэсліў важнасць развіцця галіновага супрацоўніцтва з выкарыстаннем навукаёмістых тэхналогій і кампетэнцый.

У ходзе пасяджэння бакі высока ацанілі працэс станаўлення індустрыяльнага парка "Вялікі камень" як міжнароднага высокатэхналагічнага цэнтра прыцягнення інвестыцый.

У якасці перспектыўных напрамкаў у галіне адукацыі адзначаны пашырэнне сумесных адукацыйных праграм, павелічэнне колькасці сумесных навукова-тэхнічных праектаў і іх укараненне ў вытворчасць.

У час пасяджэння бакі таксама абмеркавалі прыярытэты ў паглыбленні навукова-тэхнічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.

Па выніках бакі падпісалі шэраг дакументаў, уключаючы план прыкладных мерапрыемстваў па развіцці ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва.

11 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/17/70070
Текущая дата: 16.11.2024