Аб гэтым паведаміла артыстка.
Форум прэзентуе самыя цікавыя праекты сучаснай сусветнай музыкі. Сярод яго ўдзельнікаў - артысты з Вялікабрытаніі, Ізраіля, Ірана, Арменіі, Кітая, Італіі, Літвы, Партугаліі, ЗША, Турцыі, Японіі і Расіі. Арганізатарамі выступаюць Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага і навукова-творчы цэнтр "Музычныя культуры свету".
"З Маскоўскай кансерваторыяй мяне звязваюць даўнія творчыя ўзаемаадносіны і ўдзел у канцэртах, навуковых канферэнцыях, майстар-класах і радыёпраграмах. Для мяне гэта заўсёды цудоўная магчымасць паказаць і традыцыйную культуру, і сучасныя тэндэнцыі ў беларускай музыцы", - гаворыць выканаўца.
Ірэна Катвіцкая - спявачка, кампазітар, выкладчык. Нарадзілася ў Мінску, дзе атрымала прафесійную музычную адукацыю ад музычнай школы да аспірантуры НАН Беларусі як этнамузыколаг і этнічная спявачка. У 2013 годзе выйшаў яе дэбютны сольны альбом "Этна-фантазія". Пласцінка была адзначана вядомым расійскім музычным парталам як найбольш цікавы дыск года.
У Маскве беларуская ўдзельніца выступіць з праграмай, у якой прадставіць песні са свайго альбома.
29 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/171/26896
Текущая дата: 05.11.2024