На беларуска-літоўскай мяжы спыненая спроба незаконнага ўвозу ў краіну двух гірапланаў.
Здарэнне мела месца 8 ліпеня, аднак паведаміў пра яго аддзел ідэалагічнай працы Ашмянскай мытні толькі 1 жніўня.
Паводле інфармацыі мытні, 8 ліпеня на мытны пост "Каменны Лог" прыбыў грузавы аўтамабіль "ДАФ" з таварам "рэдуктар прамысловы, фланцавая муфта прамысловая, 2 гірапланы б/у 2006 г. выпуску ў разабраным выглядзе, пілы рамныя, рэшата для сельскагаспадарчай сеялкі, скатная дошка для сельскагаспадарчай сеялкі, падбарабаннае рэшата для сельскагаспадарчай сеялкі". Ён рухаўся з Літвы ў Беларусь.
Падчас мытнага надгляду было ўстаноўлена, што замест заяўленых "2 гірапланаў б/у у разабраным выглядзе" перамяшчаюцца два новыя гірапланы ў разабраным выглядзе. Гэта пацвердзіла і мытная экспертыза, праведзеная Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.
Тавар коштам больш як 1,1 млрд. рублёў канфіскаваны. Супрацоўнікамі мытні распачаты адміністрацыйны працэс.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/171/26930
Текущая дата: 05.11.2024