Белорусский портал в Казахстане

Планы па арганізацыі Дзён эмірацкай культуры ў Мінску абмеркаваны ў Абу-Дабі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Гэтыя пытанні разглядаліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў ААЭ Рамана Галоўчанкі з міністрам культуры, моладзі і грамадскага развіцця ААЭ шэйхам Нахаянам бен Мубаракам аль-Нахаянам. Размова ішла аб двухбаковым узаемадзеянні ў галіне культуры ў кантэксце дамоўленасцей, дасягнутых па выніках першага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтву паміж урадам Беларусі і ўрадам ААЭ, пасяджэнне адбылося ў Мінску ў красавіку гэтага года.

У прыватнасці, разгледжана магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы культуры паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры, моладзі і грамадскага развіцця ААЭ, а таксама абмену мастацкімі выстаўкамі і візітамі дэлегацый экспертаў у галіне культуры.

2 кастрычніка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/177/23665
Текущая дата: 05.11.2024