Белорусский портал в Казахстане

Тэгеран гатовы абмяркоўваць з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасьці пытаньні, зьвязаныя з узбагачэньнем ўрану, аднак ня мае намеру цалкам спыніць гэты працэс



Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных спраў Ірану Абас Аракчы у інтэрвію іранскаму тэлебачаньню.

Паводле словаў Абаса Аракчы, прадметам абмеркаваньняў могуць стаць межы, узровень, аб’ёмы, формы ўзбагачэньня ўрану, а таксама месцы, дзе можа праводзіцца гэты працэс.

Разам з тым ён адзначыў, што Тэгеран пагодзіцца на перамовы толькі ў тым выпадку, калі краіны Захаду прызнаюць яго права на ўзбагачэньне ўрану.

На мінулым тыдні іранскія афіцыйныя асобы абмеркавалі з прадстаўнікамі вядучых сусьветных дзяржаваў фармат перамоваў па іранскай ядзернай праграме, якія, як чакаецца, адбудуцца 15-16 кастрычніку ў Жэнэве.

Краіны Захаду падазраюць Іран у намеры стварыць ядзерную зброю. Тэгеран заяўляе, што яго ядзерная праграма накіравана на мірныя мэты.

Радыё Свабода, 29 верасьня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/180/23574
Текущая дата: 28.12.2024