Дзеяньні пілётаў падчас пасадкі паўднёва-карэйскага лайнэра «Boeing-777» у Сан-Францыска зьяўляюцца галоўным аб’ектам увагі экспэртаў, якія расьсьледуюць прычыны катастрофы.
Амэрыканская прэса зьвяртае ўвагу на іншы аспэкт трагедыі: на тое, што дзякуючы мерам бясьпекі сучаснага лайнэра і апэратыўным дзеяньні экіпажу і выратавальных службаў удалося пазьбегнуць большай колькасьці ахвяр.
На трэці дзень пасьля крушэньня самалёта авіякампаніі «Asiana», які ляцеў з Сэулу ў Сан-Францыска, працоўная вэрсія таго, што здарылася, застаецца ранейшай. Пры заходзе на пасадку авіялайнэр зачапіў хвастом мур, які аддзяляе ўзьлётна-пасадачную паласу ад заліву, і разваліўся. Праз лічаныя хвіліны фюзэляж быў агорнуты полымем. У панядзелак стала вядома, што самалётам кіраваў пілёт, упершыню які рабіў пасадку «Boeing-777» у Сан-Францыска. Гэты факт даў падставы меркаваць, што прычынай крушэньня стала памылка пілётаў. Паводле дадзеных амэрыканскага Нацыянальнага ўпраўленьня бясьпекі на транспарце, толькі за чатыры сэкунды да ўдару аб зямлю, калі ўключылася аўтаматычная сыстэм аварыйнай абвесткі, пілёты ўсьвядомілі, што хуткасьць самалёта катастрафічна нізкая і лайнэру не хопіць цягі, каб зрабіць нармальную пасадку. Яны паспрабавалі рэзка набраць хуткасьць, але было позна.
Незалежныя экспэрты не хаваюць зьдзіўленьня, што экіпаж, які складаўся з чатырох пілётаў (два асноўныя і два зьменшчыкі), мяркуючы па ўсім, не зьвярнуў увагі на прыборы, якія паказваюць хуткасьць. «Boeing-777» заходзіў на пасадку з хуткасьцю 190 км/г, што на 60 км/г менш патрэбнай. Пры гэтым папярэдні аналіз дадзеных бартавых самапісцаў сьведчыць аб нармальнай працы ўсіх сыстэм авіялайнэра. Вось што кажа былы старшыня Нацыянальнага ўпраўленьня бясьпекі на транспарце ЗША Пітэр Гетц:
«У часе пасадкі, пілёт, які кіруе самалётам, нясе адказнасьць за вывядзеньне лайнэра на пасадачную паласу, ён трымае ў поле зроку арыенціры на зямлі. Пілёт, які сядзіць побач зь ім, назірае за паказаньнямі асноўных прыбораў: за хуткасьцю, вышынёй руху і іншымі дадзенымі. Той факт, што яны заўважылі катастрафічнае зьніжэньне хуткасьці і вышыні за 7 сэкунд да падзеньня, не паддаецца нармальнаму тлумачэньню. На мой погляд, гэта клясычны прыклад таго, што мы называем праблемамі з разьмеркаваньнем рэсурсаў у кабіне самалёта. Ці існаваў паміж членамі экіпажа належны ўзровень кантакту? Ці выканалі яны своечасова ўсе патрабаваньні палётнай інструкцыі перад заходам на пасадку, ці ўлічылі яны ўмовы, у якіх знаходзіўся авіялайнэр перад пачаткам зьніжэньня? Мяркуючы па ўсім, яны гэтага не зрабілі».
Прафэсіяналы кажуць, што пасадка сучаснага лайнэра ў ідэальных умовах надвор’я не ўяўляе асаблівай складанасьці. Калі пацьвердзіцца папярэдняя выснова, што ўсе сыстэмы самалёта працавалі нармальна, то віна за катастрофу ляжа на пілётаў. Аднак кіраваньне бясьпекі на транспарце заклікае не сьпяшацца з высновамі. У панядзелак экспэрты разам з прадстаўнікамі паўднёва-карэйскіх уладаў пачалі апытаньне пілётаў, якія, мяркуючы па ўсім, не пацярпелі ў выніку крушэньня.
Між тым, катастрофа «Boeing-777», паводле словаў амэрыканскіх камэнтатараў, прадэманстравала і тое, наколькі ўзрасла бясьпека палётаў і наколькі эфэктыўнымі сталі меры выратаваньня пасажыраў. Пажарныя і выратавальныя каманды дабраліся да самалёта менш чым праз тры хвіліны пасьля крушэньня. Амэрыканскія газэт пішуць пра самаадданыя дзеяньні экіпажу, які вывеў з палаючага самалёта тых, хто ня мог пакінуць яго самастойна. Эвакуацыя вялізнага лайнэра заняла лічаныя хвіліны. Калі фюзэляж ахапіў агонь, у самалёце ўжо нікога не было. Загінулі дзьве кітайскія школьніцы — сяброўкі 16 і 17 гадоў, якія сядзелі ў хваставой частцы лайнэра. 127 чалавек не атрымалі ніякіх траўмаў. 180 былі дастаўлены ў шпіталі. Да панядзелка ў шпіталях заставаліся 19 чалавек, 6 — у крытычным стане.
Многія называюць цудам сваё выратаваньне, а спэцыялісты гавораць аб новых захадах бясьпекі, прынятых у амэрыканскай грамадзянскай авіяцыі за апошнія дваццаць зь лішнім гадоў. Напрыклад, на патрабаваньне амэрыканскага ўпраўленьня бясьпекі на транспарце, пасажырскія крэслы на ўсіх новых самалётах павінны вытрымліваць удар эквівалентны 16-кратнай перагрузцы. У аздабленьні самалётаў прымяняюцца пажараўстойлівыя матэрыялы, якія не вылучаюць пры гарэньні таксычных газаў. Канструкцыя сучасных лайнэраў дазваляе эвакуаваць пасажыраў з пацярпелага крушэньне самалёта за 90 сэкунд, нават калі палова аварыйных выхадаў заблякаваная.
Радыё Свабода, 9 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/182/22078
Текущая дата: 05.11.2024