Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі зьнікне кожны сёмы



Да 2050 году на плянэце будзе пражываць 9,6 млрд. чалавек, гаворыцца ў дакладзе ААН «Пэрспэктывы усясьветнага народанасельніцтва».

Але агульная тэндэнцыя росту ня тычыцца Беларусі: ААН пагназуе, што да 2050 году насельніцтва краны зьменшыцца больш чым на 15%, гэта прыкладна паўтара мільёны чалавек.

Таксама зьніжэньне насельніцтва чакае Літву, Латвію, Украіну, Расею, Малдову, Грузію, Баўгарыю, Харватыю, Сэрбію, Румынію, Кубу. Гэты сьпіс ААН аб’ядноўвае тое, што ўсе дванаццаць краінаў мелі камуністычнае мінулае.

Найбольшае павелічэньне насельніцтва чакакаецца ў краінах, якія разьвіваюцца. Больш за палову зь іх прыпадае на краіны Афрыкі.

Насельніцтва заможных краінаў застанецца амаль бязь зьменаў.

Колькасьць жыхароў Індыі перавысіць насельніцтва Кітаю прыкладна ў 2028 годзе.

Радыё Свабода, 14 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/183/21599
Текущая дата: 05.11.2024