Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 14 сакавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 14 сакавіка 2013 года.

На 14 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.620 беларускіх рублёў
Еўра — 11.230
Расійскі рубель — 280,50
Украінская грыўна — 1.061,31

Кошык валют — 3.005,66

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара ўзрос на 30 рублёў (0,35%), еўра — на 50 (0,45%), расійскага рубля — на 1 (0,36%), грыўны — на 5,18 (0,49%). Курс кошыка валют узрос на 11,52 рубля (0,38%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 9,30 рубля (0,31%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3028, "долар/расійскі рубель" — 30,7308, "долар/грыўна" — 8,122.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 14 сакавіка долар купляюць па 8.550—8.600 і прадаюць па 8.620—8.680 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 7 рублёў (да 8.575), продажу — на 3 (да 8.634).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.550—8.580 пры куплі, 8.640—8.670 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/184/19867
Текущая дата: 02.06.2024