Белорусский портал в Казахстане

Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "Старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2013 г."



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 30 мая 2013 года выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "Старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2013 г."

Урачыстая цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі адбылася ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. У ёй прынялі ўдзел першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Ірына Саксонава, пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці.

30 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/186/21392
Текущая дата: 27.12.2024