Белорусский портал в Казахстане

Расея накіруе вайсковыя караблі ў Міжземнае мора



Як паведаміў у нядзелю камандуючы Вайскова-морскім флётам адмірал Віктар Чыркоў, пяць ці шэсьць караблёў Чарнаморскага флёту, сярод якіх крэйсеры і фрэгаты, будуць стала знаходзіцца ў Міжземным моры дзеля абароны інтарэсаў Расеі ў рэгіёне.

З прапановай аб арганізацыі сталай прысутнасьці расейскіх караблёў у Міжземным моры раней выступаў міністар абароны Сяргей Шайгу.

У 1992 годзе, пасьля распаду Савецкага Саюзу, Масква вярнула ў парты прыпіскі некалькі дзясяткаў караблёў, якія стала знаходзіліся ў Міжземным моры.

Крытыкі цяперашніх намераў Расеі сьцьвярджаюць, што Вайскова-морскі флёт ня мае магчымасьцяў для забесьпячэньня сталай прысутнасьці караблёў ў Міжземным моры.

Радыё Свабода, 17 сакавіка 2013


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/188/19953
Текущая дата: 05.11.2024