Белорусский портал в Казахстане

Эксперты СНД абмяркуюць пытанне стварэння базавай арганізацыі па падрыхтоўцы ваенных кадраў для інжынерных войск



19 лютага ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праекта рашэння аб базавай арганізацыі па падрыхтоўцы ваенных кадраў для інжынерных войскаў узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Садружнасці.

Як паведаміла прэс-служба Выканкама, рашэнне скіравана на развіццё супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі ваенных кадраў для інжынерных войскаў з улікам патрэбнасці нацыянальных узброеных сіл, стварэнне і распаўсюджванне адпаведных перадавых адукацыйных тэхналогій і інавацыйных методык.

Мяркуецца, што статус базавай арганізацыі па падрыхтоўцы ваенных кадраў для інжынерных войск атрымае Цюменскі ваенны інстытут інжынерных войск.

З моманту атрымання статусу інстытут будзе ажыццяўляць адукацыйную інавацыйную і навукова-даследчую дзейнасць па профілі, распрацоўваць адукацыйныя праграмы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі і праграмы дадатковай прафесійнай адукацыі, праводзіць апрабацыю і ўкараняць у практыку вучэбныя, метадычныя і навукова-даследчыя матэрыялы, садзейнічаць абмену педагагічным вопытам прафесарска-выкладчыцкага складу, арганізоўваць і праводзіць міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі і семінары.

Акрамя таго, функцыямі базавай арганізацыі з`яўляюцца ўдзел у развіцці супрацоўніцтва профільных адукацыйных устаноў, узаемадзеянне з органамі ваеннага кіравання міністэрстваў абароны дзяржаў — удзельніц Садружнасці па пытаннях адукацыйнай і навуковай дзейнасці, экспертыза нарматыўных і вучэбна-метадычных матэрыялаў па падрыхтоўцы спецыялістаў інжынерных войск, выпуск вучэбна-метадычнай літаратуры, навуковых работ, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў.

Плануецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праект рашэння будзе ўнесены ва ўстаноўленым парадку на пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/189/19474
Текущая дата: 05.11.2024