Губэрнатар амэрыканскага штату Вашынгтон Джэй Інсьлі паведаміў пра ўцечку радыяцыі ў шасьці рэзэрвуарах падземнага сховішча ядзерных адкідаў у Гэндфардзкім комплексе.
Аднак павышэньня радыёактыўнага фону ў навакольным асяродзьдзі ня выяўлена. Улады штату ня бачаць пагрозы для насельніцтва. Тэрмін эксплуатацыі рэзэрвуараў, разьлічаных на 20 гадоў, ужо даўно перавышаны. У іх захоўваюцца мільёны літраў высокарадыёактыўных вадкіх адкідаў вытворчасьці збройнага плютонію.
Радыё Свабода, 23 лютага 2013
Радыё Свабода, 23 лютага 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/189/19571
Текущая дата: 05.11.2024