Белорусский портал в Казахстане

Спалучэнне лякарстваў з грэйпфрутам можа быць смяротным



Паводле слоў канадскіх вучоных, грэйпфрут змяшчае хімічныя рэчывы фуранакумарыны, якія, узаемадзейнічаючы з некаторымі медыцынскімі прэпаратамі, у некалькі разоў павялічваюць сілу іх уздзеяння на арганізм.

Гэта можа выклікаць вострую пячоначную недастатковасць, парушэнне дыхання, унутраны крывацёк і нават раптоўную смерць.

У групе рызыкі — пажылыя людзі, чый арганізм менш здольны вытрымліваць перадазіроўку лякарстваў, узмоцненых цытрусавымі. Як адзначаюць медыкі, фуранакумарыны застаюцца ў арганізме на працягу многіх гадзін пасля ўжывання грэйпфрута.

Урачы раяць выключыць з рацыёну харчавання цытрусавыя ў час праходжання курсу лячэння.

Раней ужо паведамлялася пра небяспеку ўзаемадзеяння шэрагу сродкаў з цытрусавымі (узнікаюць пабочныя эфекты). За апошнія чатыры гады колькасць такіх медыкаментаў павялічылася. Сёння яна дасягае 85, уключаючы стаціны, антыбіётыкі, антыдэпрэсанты, лякарствы для лячэння раку і сардэчных захворванняў.

БЕЛТА, 29 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/191/18031
Текущая дата: 19.05.2024